| Цікавыя гарадзенскія размовы на Камунікат.org |
[Nov. 7th, 2009|09:15 pm] |
Творчая сустрэча з бардам Віктарам Шалкевічам
«Блюз Вясна» — гэта вершы і песні, што сталі хітамі. Па іх пазнаюць Віктара Шалкевіча. Ёсць тут і «Смутны беларускі блюз», і «Кароткая гісторыя Беларусі», і «Жлобская нацыя», і «За сто крокаў ад Вострае Брамы». Але нельга чытаць песні, не пачуўшы іх у выканні аўтара. Не зможаце адчуць усяго каларыту. Хаця пра гэта выдаўцы (бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”) паклапаціліся. Да кнігі прыкладзены дыск «Правінцыя», на якім змешчаны 12 песень барда. слухайце!!! Рыцары і дойліды Гародні наведалі тронную залю
Да свята Святога Губерта – дня шанавання гарадзенскага гербу - гісторыкі, краязнаўцы падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў для гараджанаў. У каралеўскім Старым Замку ў троннай залі прайшла прэзентацыя кніжкі доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча. Вялікая колькасць адмыслоўцаў і аматараў прыйшла, каб асабіста павіншаваць аўтараў і падзівіцца на графіку афарміцеля мастака Паўла Татарнікава. слухайце!!!
„Рэквіем па непатрэбных рэчах” Віктара Шалкевіча
„Рэквіем па непатрэбных рэчах”- гэтак называецца зборнік прозы аўтарства гарадзенскага блюсмэна Віктара Шалкевіча. Кініга выйдзе ў сэрыі “Гарадзенская бібліятэка“. Сэрыя знаёміць зь гісторыяй гораду, з мастацкімі творамі й навуковымі працамі гарадзенцаў, якія сталі значным унёскам у культуру беларускага народу й суседзяў. Трэба дадаць, што гэта ўжо другая кніга Віктара Шалкевіча. Першая, пад назвай „Блюз Вясна”, зьмяшчае выбраныя вершы й песьні гарадзенскага блюсмэна. Што схіліла музыка пачаць пісаць кнігі? слухайце!!! Дні Губэрта пачаліся ў Гародні
У днях ад 4 па 11 лістапада ў Гародні пройдуць Дні Губэрта – грамадзкія дні гораду. Арганізатарамі мерапрыемства зьяўляюцца гарадзенскія актывісты Руху „За Свабоду”. Дні Губэрта ладзяцца другі раз, першае мерапрыемства адбылося ў мінулым годзе. слухайце!!! |
|
|
| женское обрезание в России? |
[Nov. 7th, 2009|09:20 pm] |
набрела на перевод статьи из недавнего Newsweek про женское обрезание - "Борьба с последствиями генитальных увечий" (http://community.livejournal.com/feministki/1160437.html): "Однажды, когда Сила Фолоу была восьмилетней девочкой, живущей в Мали, четыре пожилых женщины прижали ее к грязному полу ее дома и, в соответствии с местной традицией, используя острое лезвие, отрезали ее клитор и большую часть малых половых губ. Ее бабушка и другие жители деревни устроили по этому поводу праздник. Сила, страдая от ужасной боли и непрекращающегося кровотечения, не могла ходить еще много недель. Как и миллионы других девочек, которых принудительно подвергли женским генитальным увечьям, – ритуалу, который должен гарантировать сексуальную пассивность жен, чтобы у них не возникло желания изменять мужьям, - Сила так до конца и не выздоровела. Со временем она переехала в Нью-Йорке, вышла замуж, родила двоих детей.
тема, к счастью, в последнее время перастала являться табу и подобных материалов появляется всё больше, что в перспективе даёт надежду вырасти здоровыми тысячам (скорее, миллионам) девочкам из Азии, Африки и разного рода "стран третьего мира".
это всё понятно. но что я увидела в комментариях к этой статье, так это интересную ссылочку. на вполне себе легально и давно распространяемую на просторах России "духовно-просветительскую газету "Ас-салам", на номер 5 (308), 2008 год, продаваемый за 15 рублей (PDF http://www.assalam.ru/arhiv/2008/assalam_05_2008.pdf).
"Делать обрезание новорожденным на восьмой день после рождения является желательным, т.е. сунной, и мальчикам, и девочкам. А после совершеннолетия оно становится обязательным, т.е. ваджибом". (с) так что за женским обрезанием не надо в Мали ездить, оно и в РФ имеется.
вот вам и вся цивилизация. и не надо говорить, что "Дагестан - это не Россия, это мусульмане, и вообще всех чурок вон из Москвы". Кавказ захватили, так отвечайте за то, что происходит в территориальных границах вашей страны. |
|
|
| (no subject) |
[Nov. 7th, 2009|09:53 pm] |
|
Брат ездзіў у вёску і пазваніў адтуль. Між іншым сказаў, што на нашай вуліцы будзе вяселле. Па сёняшніх часах, калі ў вёсцы адны хаўтуры, гэта гучыць дзіўна. Але і радасна. Значыць вёска яшчэ жыве. |
|
|
| (no subject) |
[Nov. 7th, 2009|08:45 pm] |
Кіпень і агонь
Есць у Менску на вуліцы Якуба Коласа дом, у якім жывуць маці, бацька і сын. Дом вялікі, але акром траіх чалавек і дзесяцігаловай зграі брахлівых сабак там ніхто не жыве. Учора ўночы сын закіпяціў вады, крадком падыйшоў да бацькавага ложка і выліў кіпень на старога. Калі той прахапіўся, п’яны сын нахіліўся да бацькі твар у твар і прасіпеў: “Здохнеш, а я тады ўсе твае карціны спалю!” Жудасную казку пра агонь і кіпень мне распавёў вучань старога мастака, чые карціны родны сын паабяцаў спаліць. |
|
|
| Бахус, Дыёніс і хлеб |
[Nov. 7th, 2009|08:26 pm] |
У Полоцку побач з супер-маркетам "Дыёніс" стаіць амаль такая ж крама-канкурэнт "Бахус". Што праўда, у абедзьвух крамах рознага алкаголю - мора разьліванае, а вось хлеб - толькі ў цэлаванавых абмотках. Першая акалічнасьць хвалюе мала, а вось другая моцна раздражняе. |
|
|
| ВОСЬМЫ |
[Nov. 7th, 2009|08:15 pm] |
** Смяротных грахоў – сем. На месцы хрысціянскай царквы варта дапоўніць спіс восьмым. Разумею, што мая прапанова застанецца непачутай, але педафілію лічу смяротным грахом...
** |
|
|
| мужыкоў са сьвятам! |
[Nov. 7th, 2009|07:30 pm] |
А сёньня, шаноўнае панства, Сусьветны дзень мужчын!
Я ніколі ня мог зразумець, чаму ў жанчын і мацярэй ёсьць свае сьвяты, а ў мужчын і татаў - няма. І вось, аказваецца, дзень мужчын адзначаецца ў першую суботу лістапада. Сьціпленька так, каб прыпасьць на выходныя і нікому не замінаць.
Так што, жанчыны і дзяўчынкі, пані і паненкі, павіншуйце сёньня сваіх мужчын і мяне тожа. А то шо за дыскрымінацыя! Мы вас віншуем, а вы нас - не. |
|
|
| (no subject) |
[Nov. 7th, 2009|08:09 pm] |
Сёння падумаў, што калі беларусы - гэта рускія са знакам якасці, то і беларуская мова - гэта руская са знакам якасці. Якасная мова, значыць. :) |
|
|
| Разглядаючы мапу, альбо 53°54'8.27"N |
[Nov. 7th, 2009|07:00 pm] |
| [ | mood |
| | curious | ] | Для таго, каб дабрацца са сталіцы дадому, мне трэба доўга ісьці ад "нулявога кілямэтру" дакладна на ўсход. |
|
|
| Выходныя на канапе |
[Nov. 7th, 2009|05:43 pm] |
У суботу, 7 лістапада: СТБ 20-10 "Зорны рынг" Піт Паўлаў&"Garadzkija" супраць Ані Шаркуновай 21-35 прыгодніцкая кінастужка "Ілюзіяніст"
Нядзеля, 8 лістапада Лад 19-15 Футбол. Англійская Прэм'ер-ліга |
|
|
| Уражанне студэнтаў пра мяне |
[Nov. 7th, 2009|05:33 pm] |
У студэнцкіх апытанках (прынамсі, мне яны трапляюцца як студэнцкія) ёсць сярод іншага такі пункт:
Скажу, якую жывёлу вы мне нагадваеце.
Я ўдзельнічала два разы. Першы раз я нагадвала панду. Цяпер вось - каала.
Прычым шлях разважанняў лёгка аднавіць: нешта вялікае, адкормленае і бяскрыўднае. Чо-та я хвалююся...
*з сумам у вачах адклала булачку і ўзяла галінку эўкаліпта*
:)))) |
|
|
| Піт Паўлаў&"Garadzkija на СТБ |
[Nov. 7th, 2009|05:42 pm] |
Сёньня, сябры, 7 лістапада ў 20-10 на тэлеканале "Сталічнае тэлебачаньне" ў перадачы "Зорны рынг" Піт Паўлаў&"Garadzkija. Глядзім, заўзеем, галасуем за "Гарадзскіх". |
|
|
| Беларуская літаратура для дзяцей |
[Nov. 7th, 2009|05:07 pm] |
За апошнія два тыдні я двойчы сутыкнулася з неабходнасцю раіць тэксты для чытання дзецям 10-11-гадовага ўзросту. Мне досыць цяжка нешта раіць для такой аўдыторыі, бо я не працавала з такімі маленькімі дзецьмі і не вельмі добра ўяўляю сабе іх зацікаўленні. Але патрэба сфармуляваць такі спіс - відавочна ёсць.
Давайце разам зробім спіс (я буду дадаваць парады з каментаў у допіс), каб потым можна было пры патрэбе проста спасылку кінуць.
( Такім чынам... )
Якія кнігі ўразілі вас у свой час? Якія кнігі ўразілі вашых дзяцей? |
|
|