| Банальныя роздумы |
[Apr. 19th, 2009|05:28 pm] |
|
Псіхалёгія працы ў беларусаў асаблівая. Афіцыйныя пасады і месца працы ўспрымаюцца як абавязковае зло. Гэта звязана з даўняй непрыязнасьцю да дзяржавы. Працаваць - значыць быць шрубкай у афіцыйнай сістэме. Але галоўнае быць часткай гэтай махіны, уладкавацца хоць куды-небудзь, рабіць усё "праз спушчаныя рукавы" і пры гэтым жаліцца на начальства, на памер заробка, на ўмовы працы. Але, калі пачынаеш рабіць сваю працу, уратуй вас Гасподзь, прафэсійна - працоўны калектыў пачынае касіцца і зваць няйначай як "ВЫСКАЧКА". Ударная праца на працы ўспрымаецца як калябарацыянізм. І зусім іншая справа, калі ў свай вольны час ад працы ты будзеш впахіваць як конь: ускапаць уласнаручна шэсьць сотак, каб потым увесь тыдзень хадзіць скручаным радыкулітам; за тры дня прасвідраваць у кватэры ў сьцяне чатыры дзіркі і хваліцца, што рамонт у кватэры ты робіш самастойна, без чыёй-небудзь дапамогі і г.д. Вось так і працуем. |
|
|
| Comments: |
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/87961752/10789569) | From: douhi 2009-04-19 06:44 pm (UTC)
:) | (Link)
|
Ілюстрацыя да напісанага  | |