Будуецца ў нашым богам забытым горадзе праваслаўны храм Абраз Божыяй Маці "Неспадзяваная Радасьць". І абраў Бог мясцовы выканкам маю кантору ў якасьці падраднай будаўнічай арганізацыі, і мовіла старшыня выканкама Качанова, што гэтая справа важнай палітычнай значнасьці. Але царква будуецца ня толькі малітвамі, а справамі свецкімі, патрабавальныя, акаянные, выдаткаў нямалых. Генпадрадчыкам выступіў ААТ "Трэст № 16"; дамову склалі і нам адправілі. Ды не чакалі, што працую тамака я - юрысконсульт праваслаўны. - Цудоўныя твае справы, Госпадзі! - толькі і выклікнуў я перажагнаўшыся. Перакрэсліў я Прыкладаньне № 3, ганарліва названае "Ведамасьцю відаў і аб'ёмаў прац" і склаў суправаджальнае, маўляў, “рабятушкі”, мы займаемся толькі атрыўкай катлавана і ўсталёўкай ростверка - перагледзіце дамоўны кошт і тэрміны выкананьня прац. Аднак гэтага мне здалося нядосыць і стварыў я пратакол разнагалосьсяў да дамовы, у якім на адзін пункт дамовы наклаў анафему. Надоечы тэлефануе мне Валянціна Аляксееўна - іхні юрыст і давай на мяне наязджаць, чаму, скажыце калі ласка, не падпісваеце дамову. І панесла такое… Растлумачыў я ёй, на якіх пазіцыях стаім Мы і стаяць будзем, і парэкамендаваў усё жа падпісаць пратакол разнагалосьсяў. І толькі пасьля гэтага дамова паміж нашымі арганізацыямі будзе падпісана. Але ня ўслухвалася яна ў словы маі, а “страшчала” санкцыямі богу не заўгоднымі, а па - гэтаму не ўжывальнымі ў Полацкай епархіі. Ша, адзіным мірам мазаны. Дзе жа той дакумэнт, падпісаны крывёй Качановай і маім шэфам, які абавязвае рабіць нейкія яшчэ віды прац, акрамя выкладзеных мною вышэй? А няма іх, як няма ні Рая і Ада, ні дазваленчых дакумэнтаў на будаўніцтва. "Выратуйся сам, і вакол цябе выратуюцца іншыя", - сцвярджае народная хрысціянская мудрасьць. Выратуй і захавай НАШУ грэшную паству Полацкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. |