Home

Advertisement

douhi - deVIAtion [entries|archive|friends|userinfo]
douhi

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

deVIAtion [Dec. 18th, 2008|09:07 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
Пераасэнсаваньне старых шлягераў. Песенька легендарнага гарадзенскага гурта цалкам адпавядае маёй рэальнасьці. Гэты працоўны тыдзень пакуль ідзе як напісана.

пРАЦа
Ноч. Я ў ложку. Дым удыхаю павольна,
як сюды патрапіў? Сьціскаю скроні.
Апасьля работы, п'яны, змучаны,
я падаў за адлюстраваньнем у лужы.
Я падаў, свет як заўжды стаяў.
Ён стаяў і сваю сьвяткаваў перамогу.
А я яднаўся са сваім народам,
вяртаючыся на карачках да дому.


Праца - забойства думак.
Праца - фізычнае забойства.
Праца - яшчэ адзін пусты дзень.
Колькі табе плоцяць за самазабойства?


Я поўз па калідоры зусім п'яны,
дзеці за сьцяною клікалі маму.
Ад абдымак радзімы прымаў ванну,
ад любові народнай гадаваў раны.
Я поўз, потым ізноў уставаў,
глядзеў тэлевізар, ванітаваў,
фотаздымак, я ў працы, там на сьцяне.


Праца - забойства думак.
Праца - фізычнае забойства.
Праца - яшчэ адзін пусты дзень.
Колькі табе плоцяць за самазабойства?


Усьмешка. Катаваньне. Боль у галаве.
Прыемна марыць, што цябе кахаюць,
пішуць, тэлефануюць, чакаюць.
Зьвярнуўшыся ў клубок я цябе ўспамінаю,
плачу, б’ю вокны, вусны кусаю.
А ты далёка. Твая радасць і здрада.
У слухаўцы тэлефона сяброўская парада.
Ложак і рукі пахнуць табою,
я ў чаканьні ранка, пахмельля і болю.
linkReply

Comments:
[User Picture]From: [info]g_luck
2008-12-19 12:11 am (UTC)

(Link)

Ябаш ваенкаматы!
[User Picture]From: [info]douhi
2008-12-19 04:27 pm (UTC)

(Link)

"Аніякай свабоды, схаркні сваю волю,
зь сёньняшняга дня выконвай волю камандзіра.
Ты салдат - абаронца радзімы,
таму на глебу і мясі мордай гліну."

Лепей і ня скажаш!
А чаму толькі ваенкаматы? Ёсьць шмат устаноў, якія б я з задавальненьнем раздзяўбаніў:)

Advertisement