| Аб тым, як хвост віляе сабакай |
[Dec. 15th, 2008|09:07 pm] |
|
Перыядычна чуеш вельмі пацешныя дыялёгі. І ня гэтак важна, дзе яны прамаўляюцца: "на кухні", у краме, у аўтобусе. Інтуітыўна прасякаеш, што "крызіс" стаў навамодным слоўцам, устаўляемае ў любыя гутаркі. Сёньня палічыў патрэбным прывесьці частку «зьмястоўнай» гутаркі працаўнікоў далёка не творчых прафесій, але вельмі прашараных у вобласьці творчых пошукаў. "- А, ты глядзеў Кесааяна або як тамака яго, "Вечары"? У Расеі ў ліпені мор будзе. - А чаго? - Як чаго, мільёны будуць паміраць. - Так Пуцін з Мядзведзевым кажуць, што ў іх усё добра. - Ну, і наш тое ж самае кажа. - Ага. Я учора пяльмені купіў за пяць тысяч. Думаў, што коштам памыліўся. - Гэта яшчэ мала. Я за дзевяць купляю - "Бабуля Аня". - Так гэта ж вялікія. - Шампанскае ў крамах па 25 ужо. - А было ж па 9? - Ай, не памятаеце, як гэта было ў 90-х! Таксама пад новы год было падаражэньне шампанскага. Прэзідэнт тупнуў нагой, абурыўся "як гэта так, азмрочваюць сьвята" і знізілі да ранейшага кошту. А народ то ўжо закупіў па той, якая была - па высокай. - Што тут казаць?! Народ у нас такой - трывае, не абураецца. А быў бы "сцервай" - не стрываў бы. - Гы-гы-гы!!!! - Вось цябе назваў начальнік дурнем- а ты на яго ў суд, за абразу… і грошы ўрваў бы і за сябе пастаяў… - Не-а, у нас такое не магчыма. Ды, і крызіс гэты сусьветны…" |
|
|