|
Значыцца, трэба ўчора было к 8.30 падыйсьці ў гарвыканкам. Калі ўвечары сыходзіў з канторы папярэдзіў, дзе мяне шукаць, калі ўзьнікне такая неабходнасьць. І, як гаварыцца, са спакойнай душой накірараваўся дазнавацца пра “шэрую” сістэму пераафармленьня маёмасьці. Што такое гарвыканкам, і як там працуюць - ня мне Вам казаць. То адзіны неабходны чалавек “раптоўна знікае”, хаця хвіліну таму “был здесь”, то яшэ нейкая трасца здарыцца, замінаючая нешта зрабіць далей. Але ж справа паціху вырашалася і было б усё вядома сеньня, калі б не тэлефон. - Валодзя, а дзе на кампутары знаходзяцца... -Лена, калі крыху пазьней ператэлефаную... добра. Праз дзьве хвіліны. - Вова, трэба, каб ты прыехаў!!! - Ну, ё... калі праз гадзіну? Праз хвіліну. - Усё. За табой накіравалі машыну. Кідай усё і прыязджай. У канторы быў вэрхал. Шэф “насіўся з шашкай нагало”, атрымоўвалі ўсе, хто трапляўся. - Так, даю пяць хвілін – зрабі 3 дамовы аб пералічэньні грашовай запазычанасьці. Зразумела, што не пасьпяваю. Шэф у гістэрыцы і злобна на мяне зыркае. Я толькі і кажу “счаз”... І калі ўсё было раздрукавана, пастаўлены ўсе неабходныя подпісы ды штампы на гадзінніку было толькі 10.48. Яшчэ працаваць і працаваць. Прычым гэта ўжо амаль тыповае становішча ранкам. Ды і ня толькі ранкам. Адным словам, крызіс. Павінна быць, дзякуючы шанцаваньню, супадзеньню, а можа быць, дзеючыя законы статыстыкі, але усе, так званыя, "заблытаныя" і "тэрміновыя" справы даручаюць менавіта мне. Як казалі ў доблесным чырвоным войску - "чмырят". |