Адны ад лішку часу і фантазіі ствараюць калайдэры, іншыя, усё па тым жа чыньніку, пакутуюць славесным мазгавым паносам. Шкоды ад гэтага ніякага. Зрэшты, як і карысьці. У сувязі з гэтым, прапаноўваю Вашай увазе яшчэ адну бескарысную інструкцыю. Ізноў жа, для ўзняцьця настрою ў гэты тужлівы кастрычнік.
ІНСТРУКЦЫЯ па экспляатацыі унітаза бытавога аднамеснага
Унітаз бытавы аднамесны УБА-1 (у наступным - сральнік), прызначаны для задавальненьня натуральных запатрабаваньняў чалавека любога пола і веку шляхам апаражненьня кішэчніка, мачавой бурбалкі і страўніка. Падрыхтоўка да працы. 1.1 Зойдучы ў туалетны пакой, зачыніце дзьверы, калі маецца магчымасьць. 1.2 Адкрыйце вечка і, зьняўшы сподняе, асьцярожна садзіцеся, трымаючыся правай рукой за ручку дзьвярэй, а левай накіруйце свае геніталіі так, каб яны былі перпендыкулярныя, а вочы - раўналежныя гарызантальнай плоскасьці сральніка. Парадак працы. 2.1 Зрабіце глыбокі ўздых і, імкнучыся засяродзіцца на галоўным, напружцеся да лёгкай чырвані на шчоках і ўнізе жывата, з адначасовым выпінаньнем абодвух вачэй. Калі першая спроба не атрымалася, то яе неабходна паўтарыць шматкроць. 2.2 Пасьпяховы канчатак працы павінен суправаджацца прыемнай стомленасьцю, воплескам вады і памяньшэньнем агульнай вагі цела. Зрабіце выдых. 2.3 Левай рукой пераканайцеся, што працэс завершаны, а правай - вытрыцеся зьнізу да пояса. 2.4 Трымаючыся за ручку дзьвярэй правай рукой, паспрабуйце ўстаць. 2.5 Спусціце ваду і зачыніце вечка. 2.6 Паспрабуйце ўсміхнуцца і адкрыць дзверы. Меры бясьпекі. 3.1 Забараняецца карыстацца сральнікам пры зачыненым вечку і ня зьняўшы сподняга. 3.2 Забараняецца выкарыстоўваць ёрш не па прызначэньні. |