Home

Advertisement

douhi - [entries|archive|friends|userinfo]
douhi

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

[Aug. 17th, 2008|08:03 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
Думаю, можна падвесьці прамежкавыя вынікі.
І так, 16 жьніўня Натальля Міхневіч і Надзея Астапчук заваявалі срэбра і бронзу ў штурханьні ядра. 17 жьніўня Дзевятоўскі і Ціханаў заваявалі срэбра і бронзу ў кіданьні молата. Карстэн - усяго толькі ўзяла бронзу. Штосьці бракуе нашым спартоўцам, каб стаць залатымі прызёрамі. Гэта не апраўданьне, што да нашых спартоўцаў прадузята ставяцца суддзі/арбітры/міжнародны алімпійскі камітэт. Бракуе запалу. Вось сёньня глядзеў жаночы баскетбол. Гулялі з бразільскай зборнай. І, што вы думаеце - ганебна прайгралі. Я, вядома, разумею, што вынікі гэтага матчу ні на што не ўплываюць, але ўсё роўна крыўдна. Каментатар толькі паўтараў як заведзены "з-за недахопу матывацыі".
Тым ня менш, нашымі спартоўцамі заваявана 10 мэдалёў - 3 срэбныя і 7 бронзавых.



22 жьніўня пляную з'ездзіць у Менск. Жадаю прыпаднесьці сабе падарунак: купіць чарапаху. Досьвед утрыманьня ў хатніх умовах ёсьць, як і ёсьць разуменьне, што чарапахі не выяўляюць прыхільнасьцяў да свайго гаспадара. А, калі пры набліжэньні як быццам радасна цягнецца на сустрэчу - азначае ўсяго толькі, што яна запомніла час кармленьня. Але - жадаю.
Плянаў “грамадзьё”, нават, і ня ведаю, што з усяго задуманнага атрымаецца.

Чып
linkReply

Comments:
[User Picture]From: [info]viasna
2008-08-17 08:25 pm (UTC)

(Link)

у мяне падобная жыве))
[User Picture]From: [info]douhi
2008-08-18 10:21 am (UTC)

(Link)

І колькі ўжо год?
Маёй было каля 5, а толькі 3 года у мяне пражыла. Захварэла пнеўманіяй (захворваньне дыхальных шляхоў) і капец. Насіў у лічэбніцу, ін'екцыі не дапамаглі. Гэта была мая другая чарапаха.
[User Picture]From: [info]viasna
2008-08-18 11:56 pm (UTC)

(Link)

ммм... чарапаху я прынесла дахаты на вясновыя вакацыі ў 6 клясе, так яна і засталася ў нас. Значыць, жыве ўжо больш 7 год. Чарапашкі яны клёвыя, я іх люблю))

Advertisement