Home

Advertisement

douhi [entries|archive|friends|userinfo]
douhi

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Банальныя роздумы [Apr. 19th, 2009|05:28 pm]
Псіхалёгія працы ў беларусаў асаблівая. Афіцыйныя пасады і месца працы ўспрымаюцца як абавязковае зло. Гэта звязана з даўняй непрыязнасьцю да дзяржавы. Працаваць - значыць быць шрубкай у афіцыйнай сістэме. Але галоўнае быць часткай гэтай махіны, уладкавацца хоць куды-небудзь, рабіць усё "праз спушчаныя рукавы" і пры гэтым жаліцца на начальства, на памер заробка, на ўмовы працы. Але, калі пачынаеш рабіць сваю працу, уратуй вас Гасподзь, прафэсійна - працоўны калектыў пачынае касіцца і зваць няйначай як "ВЫСКАЧКА". Ударная праца на працы ўспрымаецца як калябарацыянізм. І зусім іншая справа, калі ў свай вольны час ад працы ты будзеш впахіваць як конь: ускапаць уласнаручна шэсьць сотак, каб потым увесь тыдзень хадзіць скручаным радыкулітам; за тры дня прасвідраваць у кватэры ў сьцяне чатыры дзіркі і хваліцца, што рамонт у кватэры ты робіш самастойна, без чыёй-небудзь дапамогі і г.д.
Вось так і працуем.
link3 comments|post comment

(no subject) [Feb. 9th, 2009|05:33 pm]
Калісьці ў раннім дзяцінстве, са спадаром [info]_extraneus_ жадалі мы абыйсьці ўсе бары/кавярні, змешчаныя ў Полацку/Наваполацку. Але як гэта бывае са ўсімі вялікімі распачынаньнямі - яны засталіся на ўзроўні грандыёзных плянаў.
З таго лёсавызначальнага моманту мінула нямала часу і я вырашыў усёткі прыступіць да задуманага. Праўда, без паважанага ў нашай праваслаўнай епархіі раба божыяго [info]_extraneus_ :)
Пачаў з бара на Пакроўскай. Адмысловых уражаньняў не засталося. У сэнсе пазітыўных. Гарэлку падаюць не ў графінчыках, а выстаўляюць на стол у чым ёсьць - у шкляной бутэльцы заводу вытворцы -:)) З страў таксама вынаходстваў ніякіх. У памяшканьні дазвалялася паліць, што ўжо ёсьць мінус для тых хто не паліць. Праходзячы міма - праходзьце міма, вось мая парада.
Кафэ "Хвілінка". Як вы човен назавеце, так яно і паплыве. Сам назоў кажа, што доўга Вы тут не затрымаецеся. Кантынгент наведвальнікаў тамака ўжо склаўся. А як жа можа быць інакш, калі можна прыносіць свае напоі і распіваць нікога не хаваючыся. Дзівіцца асоба не варта, калі на Вас будуць наязджаць з просьбай дадаць на бутэльку. Музыку тамака не ўключаюць, а значыць адцягваць увагу або раздражнаць рэпертуарам навамодных папсовых выканаўцаў ня будуць. Для такой установы я лічу, што гэта плюс. Увогуле, падыходнае месца для студэнтаў, пэнсіянэраў і ўсякага роду непатрабавальных эпікурэйцаў.
Піцырыя з нейкім замежным жаночым імем (нешта я запамятаваў назоў, магчыма Дамініка). Зразумела, што тут не пададуць сапраўдных італьянскіх піц або спагеці, Вы не пакаштуеце добрых вінаў, але ўсё досыць прыстойна. Вось толькі музычнае суправаджэньне пакідае жадаць лепшага. Хоць у вас ёсць выбар - паглядзець тэлевізар. Мусіць пацешна гэта будзе выглядаць: "Дзевушка, пераключыце на НТВ, тамака "Семнаццаць імгненьняў вясны" ідуць. І зрабіце музыку цішэй. Ну, хоць бы крышачку. Ка-лі-ласка". Дадзеная ўстанова падыдзе для малалетніх рамантыкаў з выразна пазначанай пазіцыяй каго-небудзь...
Бар "Ліга". Панавешаныя шалікі, саколкі з нумарамі, падвешаныя на цвік буцы... "Нафтан" - чэмпіён… па ныраньні ў гандон бетон. Дадзеную крычалку магчыма выгукнуць у дадзенай піцейнай установе і ўсе будуць у тэме. Гастраномія на добрым узроўні, сэрвіс выдатны. Такі раю наведаць: распасаваць па чаркам алькаголь, рэалізаваць галявыя моманты і ў выніку атрымаць сваю ашаламляльную перамогу. Галоўнае абыйсьціся без чырвоных картак :) Хоць і жоўтыя таксама будуць вельмі прышпільна ўспамінацца.
"Піўны бар" - вось так немудрагеліста і па істоце. Хоць піва было кіслае, а гарэлка нажорыстая, запомніліся фрашкі:)). Адзіны бар дзе не прадаюць марозіва:) На праспекце Карла Маркса, дзе размешчаны гэты бар, знаходзіцца штаб кватэра полацкіх камуністаў. А я лічу, што гэтыя два брэнда трэба аб'яднаць. "Камуністычны піўны рай". Гучыць?
"Манастырскі скляпок". Ходзіць слых, што менавіта ў засценках гэтага памяшканьня адбываліся гнюсныя справы НКУС, з наступным катаваньнем. Кажуць старажылы Полацку. Ці адпавядае гэта праўдзе - ня ведаю. Афіцыйныя крыніцы маўчаць. Але менавіта ТУТ я паспытаў "Крамбамбулю". А ў цэлым, нядрэннае абслугоўваньне, прымальныя кошты. Калі не палохаюць плёткі, і Вы не агідлівы чалавек - літасьці просім “патрапезнічаць” у кельлі :))
І мой рэспект бару на Ніжне-Пакроўскай. За стылізацыю стаўлю пяцёрку. Стравы проста шыкоўныя: мачанка з блінамі, смажаніна па-сялянску, дранікі (куды ж бяз іх), марынаваныя грыбочкі. Вось толькі сучасныя песенькі псуюць ідылію. Чакаеш як мінімум пачуць Кірчука, а табе навязваюць "ориентацию север" або "я так устал… я жду любви". З напоямі нядрэнна. Жадаеце выпіць годнае якаснае піва - ёсць такое. "Дата 1864" кудысьці знікла, але застаўся "Туборг". Ёсьць нейкае неапазнанае чэшскае. Але ўжо ня лезла.




На гэтым экскурсія па піцейных установах старажытнага горада не завершаная. Калі ёсьць прапановы - то ў пісьмовай форме па тэлефоне. Грашовыя пераклады толькі вітаюцца.
linkpost comment

Пару слоў аб веры [Feb. 4th, 2009|09:09 pm]
[Tags|]

Будуецца ў нашым богам забытым горадзе праваслаўны храм Абраз Божыяй Маці "Неспадзяваная Радасьць".
І абраў Бог мясцовы выканкам маю кантору ў якасьці падраднай будаўнічай арганізацыі, і мовіла старшыня выканкама Качанова, што гэтая справа важнай палітычнай значнасьці. Але царква будуецца ня толькі малітвамі, а справамі свецкімі, патрабавальныя, акаянные, выдаткаў нямалых.
Генпадрадчыкам выступіў ААТ "Трэст № 16"; дамову склалі і нам адправілі. Ды не чакалі, што працую тамака я - юрысконсульт праваслаўны.
- Цудоўныя твае справы, Госпадзі! - толькі і выклікнуў я перажагнаўшыся. Перакрэсліў я Прыкладаньне № 3, ганарліва названае "Ведамасьцю відаў і аб'ёмаў прац" і склаў суправаджальнае, маўляў, “рабятушкі”, мы займаемся толькі атрыўкай катлавана і ўсталёўкай ростверка - перагледзіце дамоўны кошт і тэрміны выкананьня прац.
Аднак гэтага мне здалося нядосыць і стварыў я пратакол разнагалосьсяў да дамовы, у якім на адзін пункт дамовы наклаў анафему.
Надоечы тэлефануе мне Валянціна Аляксееўна - іхні юрыст і давай на мяне наязджаць, чаму, скажыце калі ласка, не падпісваеце дамову. І панесла такое…
Растлумачыў я ёй, на якіх пазіцыях стаім Мы і стаяць будзем, і парэкамендаваў усё жа падпісаць пратакол разнагалосьсяў. І толькі пасьля гэтага дамова паміж нашымі арганізацыямі будзе падпісана. Але ня ўслухвалася яна ў словы маі, а “страшчала” санкцыямі богу не заўгоднымі, а па - гэтаму не ўжывальнымі ў Полацкай епархіі.
Ша, адзіным мірам мазаны. Дзе жа той дакумэнт, падпісаны крывёй Качановай і маім шэфам, які абавязвае рабіць нейкія яшчэ віды прац, акрамя выкладзеных мною вышэй? А няма іх, як няма ні Рая і Ада, ні дазваленчых дакумэнтаў на будаўніцтва.
"Выратуйся сам, і вакол цябе выратуюцца іншыя", - сцвярджае народная хрысціянская мудрасьць.
Выратуй і захавай НАШУ грэшную паству Полацкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
linkpost comment

Бывай боты. [Jan. 19th, 2009|08:37 am]
Сёньня роўна год назад я выслухаў на пляцу загад аб звальненьні ў запас. Дэмбель.


linkpost comment

Не ў каня корм:) [Jan. 12th, 2009|11:08 am]
Гэты post для тых, хто забыўся як пахне па восені сілас, як згодліва камячыцца ў руках падняты з раллі камячок гною… увогуле - усім тым, хто ня мысліць сваё жыцьцё без гаджэтаў і згубіўся ў сусветным павуціньні.
На малой Радзіме майго бацькі былі злоўлены ў рацэ Ула вось гэныя "гусакі-лебедзі".

А спажываць магчыма з бульбай. Проста і без аніякіх вычварэньняў.

А ў Вас клюе?
linkpost comment

Раство Хрыстово [Jan. 7th, 2009|06:56 pm]
“Ня бойцеся, я абвяшчаю Вам вялікую радасьць: нарадзіўся вам сёньня ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсьць Хрыстус Пан” (Лк. 2., 10-11)

Для кагосьці 7 студзеня гэта шчэ адзіная ўзаконенная падстава не выходзіць на працу, але для вернікаў – гэта сапраўднае сьвята.
"Я атэіст, але я праваслаўны атэіст",- сказаў адзін дурань і у анкетах пачалі вызначаць сваё веравызнаньне менавіта так. Магчыма канстатаваць, што калі і існуюць атэісты, то адназначна не ў Беларусі :)
“Бог памёр”,- казаў Ніцшэ. І меў рыцыю, бо ва ўваскрэсіўся. Мо і сапраўды Ён калісьці прызямляўся ў Гародні :)
Вось такое яно, не адназначнае сьвята, стаўшая дзяржаўным выходным.


linkpost comment

Дзядзька Лу. [Dec. 27th, 2008|02:58 pm]
Ці глядзелі Вы апошняга Бонда. У сэнсе фільм. Завецца "Квант літасьці". Дык вось, праз гадзіну 22 хвіліны прагляду Вы ўбачыце двайніка дзядзькі Лу:))) Я не жартую або ўсё жа ў мяне параноя?





link2 comments|post comment

Drink [Dec. 26th, 2008|05:01 pm]
Я разглядаю народ па раніцах. Яны ідуць на працы, тоўпяцца на аўтобусных прыпынках: худыя хлопцы, дзяўчынкі ў куртачках і абліпальных штоніках, разбрузлыя дзядзькі, хамаватыя цёткі. З раніцы яшчэ ня змораныя вытворчасьцю, сонныя.
Я сузіраю, мяне сузіраюць, ацэньваюць і запіхваюць у аўтобус. Але ўсе мы - ад простых слесараў, клеркаў, бухгалтараў і гэтак далей па спісе адзінага тарыфна -кфаліфікаванага даведніка - чакаем Новага Года. Менавіта ў апошнія снежаньскія дні пачынаецца пераднавагодняя спажывецкая мітусьня.
Фішка гэтага года - штучныя елкі. Усё звар'яцелі на даказваньні, што менавіта такі выбар адзіна правільны, і на цябе глядзяць як на артадаксальнага тэарэтыка гомасексуальнай крытыкі, калі ты з гэтым ня згодзен.
Але ёсьць яшчэ адна невыкараняльная, сталая ўжо традыцыяй, паднімаць пад бой курантаў куфлі з шампанскім. І ізноў чэргі за "ігрыстымі" вінамі, ганарліва названымі шампанскім. Але градус падвышаць то трэба, і, народ пачынае скупляць гарэлку. Мусіруюцца слых, што ў пераднавагоднюю ноч будзе накладзена вета на распаўсюджваньне ўсіх алкагольных напояў. Гэта ўжо частка істэрыі, паўтаральная з года ў год.
Вось, яна - балотная купіна, якая дзяржаўнымі СМІ завецца выспай стабільнасьці ў акіяне сусветнага фінансавага крызісу. Але я зусім не аб гэтым. А аб нашым Вялікім і Нясхільным народзе.



linkpost comment

Выбіваючыя сьлязу падзеі [Dec. 21st, 2008|03:18 pm]
Ня выплацілі заробак. Павінны былі пералічыць у пятніцу, але ў сувязі з тым, што субота працоўная - чакалі гэтага дня ўсім працоўным калектывам як прышэсьце Хрыста. Але, нажаль, грошай няма. Спадзяюся, што на наступным тыдні сітуацыя выправіцца. Тым больш, што здаецца аб'ект у Віцебску. Павінен жа Заказчык разлічыцца з нашай канторай. Інакш - вельмі журботна гляджу на найбліжэйшыя “вялікія” выходныя...

linkpost comment

deVIAtion [Dec. 18th, 2008|09:07 pm]
Пераасэнсаваньне старых шлягераў. Песенька легендарнага гарадзенскага гурта цалкам адпавядае маёй рэальнасьці. Гэты працоўны тыдзень пакуль ідзе як напісана.

пРАЦа
Ноч. Я ў ложку. Дым удыхаю павольна,
як сюды патрапіў? Сьціскаю скроні.
Апасьля работы, п'яны, змучаны,
я падаў за адлюстраваньнем у лужы.
Я падаў, свет як заўжды стаяў.
Ён стаяў і сваю сьвяткаваў перамогу.
А я яднаўся са сваім народам,
вяртаючыся на карачках да дому.


Праца - забойства думак.
Праца - фізычнае забойства.
Праца - яшчэ адзін пусты дзень.
Колькі табе плоцяць за самазабойства?


Я поўз па калідоры зусім п'яны,
дзеці за сьцяною клікалі маму.
Ад абдымак радзімы прымаў ванну,
ад любові народнай гадаваў раны.
Я поўз, потым ізноў уставаў,
глядзеў тэлевізар, ванітаваў,
фотаздымак, я ў працы, там на сьцяне.


Праца - забойства думак.
Праца - фізычнае забойства.
Праца - яшчэ адзін пусты дзень.
Колькі табе плоцяць за самазабойства?


Усьмешка. Катаваньне. Боль у галаве.
Прыемна марыць, што цябе кахаюць,
пішуць, тэлефануюць, чакаюць.
Зьвярнуўшыся ў клубок я цябе ўспамінаю,
плачу, б’ю вокны, вусны кусаю.
А ты далёка. Твая радасць і здрада.
У слухаўцы тэлефона сяброўская парада.
Ложак і рукі пахнуць табою,
я ў чаканьні ранка, пахмельля і болю.
link2 comments|post comment

Аб тым, як хвост віляе сабакай [Dec. 15th, 2008|09:07 pm]
Перыядычна чуеш вельмі пацешныя дыялёгі. І ня гэтак важна, дзе яны прамаўляюцца: "на кухні", у краме, у аўтобусе. Інтуітыўна прасякаеш, што "крызіс" стаў навамодным слоўцам, устаўляемае ў любыя гутаркі.
Сёньня палічыў патрэбным прывесьці частку «зьмястоўнай» гутаркі працаўнікоў далёка не творчых прафесій, але вельмі прашараных у вобласьці творчых пошукаў.
"- А, ты глядзеў Кесааяна або як тамака яго, "Вечары"? У Расеі ў ліпені мор будзе.
- А чаго?
- Як чаго, мільёны будуць паміраць.
- Так Пуцін з Мядзведзевым кажуць, што ў іх усё добра.
- Ну, і наш тое ж самае кажа.
- Ага. Я учора пяльмені купіў за пяць тысяч. Думаў, што коштам памыліўся.
- Гэта яшчэ мала. Я за дзевяць купляю - "Бабуля Аня".
- Так гэта ж вялікія.
- Шампанскае ў крамах па 25 ужо.
- А было ж па 9?
- Ай, не памятаеце, як гэта было ў 90-х! Таксама пад новы год было падаражэньне шампанскага. Прэзідэнт тупнуў нагой, абурыўся "як гэта так, азмрочваюць сьвята" і знізілі да ранейшага кошту. А народ то ўжо закупіў па той, якая была - па высокай.
- Што тут казаць?! Народ у нас такой - трывае, не абураецца. А быў бы "сцервай" - не стрываў бы.
- Гы-гы-гы!!!!
- Вось цябе назваў начальнік дурнем- а ты на яго ў суд, за абразу… і грошы ўрваў бы і за сябе пастаяў…
- Не-а, у нас такое не магчыма. Ды, і крызіс гэты сусьветны…"
linkpost comment

Крызіс [Dec. 11th, 2008|10:06 pm]
Значыцца, трэба ўчора было к 8.30 падыйсьці ў гарвыканкам. Калі ўвечары сыходзіў з канторы папярэдзіў, дзе мяне шукаць, калі ўзьнікне такая неабходнасьць.
І, як гаварыцца, са спакойнай душой накірараваўся дазнавацца пра “шэрую” сістэму пераафармленьня маёмасьці.
Што такое гарвыканкам, і як там працуюць - ня мне Вам казаць. То адзіны неабходны чалавек “раптоўна знікае”, хаця хвіліну таму “был здесь”, то яшэ нейкая трасца здарыцца, замінаючая нешта зрабіць далей. Але ж справа паціху вырашалася і было б усё вядома сеньня, калі б не тэлефон.
- Валодзя, а дзе на кампутары знаходзяцца...
-Лена, калі крыху пазьней ператэлефаную... добра.
Праз дзьве хвіліны.
- Вова, трэба, каб ты прыехаў!!!
- Ну, ё... калі праз гадзіну?
Праз хвіліну.
- Усё. За табой накіравалі машыну. Кідай усё і прыязджай.
У канторы быў вэрхал. Шэф “насіўся з шашкай нагало”, атрымоўвалі ўсе, хто трапляўся.
- Так, даю пяць хвілін – зрабі 3 дамовы аб пералічэньні грашовай запазычанасьці.
Зразумела, што не пасьпяваю. Шэф у гістэрыцы і злобна на мяне зыркае. Я толькі і кажу “счаз”...
І калі ўсё было раздрукавана, пастаўлены ўсе неабходныя подпісы ды штампы на гадзінніку было толькі 10.48. Яшчэ працаваць і працаваць.
Прычым гэта ўжо амаль тыповае становішча ранкам. Ды і ня толькі ранкам. Адным словам, крызіс.
Павінна быць, дзякуючы шанцаваньню, супадзеньню, а можа быць, дзеючыя законы статыстыкі, але усе, так званыя, "заблытаныя" і "тэрміновыя" справы даручаюць менавіта мне. Як казалі ў доблесным чырвоным войску - "чмырят".
linkpost comment

Набывайце беларускае? [Nov. 16th, 2008|01:22 pm]
[Tags|, , , , ]

Гісторыя пачалася ў сакавіку 2008г. Момант усіх бед пачыныецца з даты падпісаньня дамовы фінансавага лізінгу. Набыцьцё прыватнай фірмай аўтамабіля менскага аўтазавода МАЗ было з'явай калі ня радасным, то, па вялікім рахунку, знакавым. А як жа: новая тэхніка - новыя магчымасьці - павелічэньне прыбытку. Але машынка, як гаворыцца, выпушчаная толькі што з канвэера пачала барахліць. То рухавік вібрацыі заглухне, то падцяканьне алеі па злучэньнях паветранага калектара ня цягне, то яшчэ якое-небудзь лайно здарыцца. І аўтамабіль прыходзілася “цягнуць” у Менск у сэрвісна-збытавы цэнтр. І было зусім бы выдатна, калі пасьля рамонту не ўзнікала больш паломак. Але ўзнікалі. І за паўгода - вось ужо пятая буйная паломка.
Сэрвісна-збытавы цэнтр у асобе яго дырэктара шчыра шкадаваў аб прастоі аўтамабіля і запэўніваў, што прыкладвае ўсё наяўныя ў яго магчымасьці да скарэйшага завяршэньня рамонту. Колькі было вусных перамоў ужо і не злічыць. Банальнае гарантыйнае абслугоўваньне ператварылася ў адну вялікую незразумелую праблему.
У прыватнай фірме пачалася мітусьня, і задаваліся адвечныя пытаньні: "Хто вінаваты?" і "Што рабіць?"
Пісаліся лісты з патрабаваньнямі растлумачыць: рэгламэнтныя тэрміны знаходжаньня аўтамабіля ў гарантыйным рамонце, хто будзе плаціць лізінгавыя плацяжы за перыяды рамонтаў і, нарэшце, падставы замены аўтамабіляў па гарантыі ў выпадку іх сталых паломак.
Адказ прыйшоў конгеніяльны. У сэнсе, па сваёй абсурднасьці "…яшчэ раз прыносім Вам свае выбачэньні за прычыненыя нязручнасьці, звязаныя з прастоем аўтамабіля. Спадзяемся на паразуменьне і наступнае супрацоўніцтва. Пытаньне замены аўтамабіля прапаноўваю ў цяперашні час не паднімаць і да яго абмеркаваньня вярнуцца пасьля завяршэньня рамонту аўтамабіля."
У фірме пачыналася гістэрыка - калектыўны розум выдаваў варыянты наступнага дзеяньня:
  • звяртацца ў Камітэт дзяржкантролю;
  • патрабаваць пакрыцьцё выпушчанай выгады;
  • "зрабіць рэзананс на ўсю рэспубліку" .
    Апошняя прапанова была самая пацешная. Зьвярнуцца на "гарачую лінію ОНТ", пісаць лісты ў рэспубліканскія газэты аб "абуральным" факце беззаконьня, знайсьці журналіста, здольнага даходліва выказаць усю “праўду-матку”. І ўсе гэтыя варыянты прапрацоўваліся: што, куды, як.
    У выніку, перад мной ляжыць указ прэза ад 27.03.2008г. "Аб некаторых мерах па падвышэньні адказнасьці за якасьць айчынных тавараў" і ў n-ы раз перачытваю:

    1.9 в случае купли-продажи (поставки) некачественного товара, в том числе при существенном нарушении требований к качеству товара, продавец (поставщик) уплачивает покупателю неустойку в размере 5 процентов от стоимости некачественного товара, если больший размер неустойки не установлен договором, предусматривающим приобретение соответствующих товаров. Неустойка не взыскивается, если продавец (поставщик) заменит некачественный товар, в том числе при существенном нарушении требований к качеству товара, либо устранит недостатки без промедления с момента поставки некачественного товара или в срок, установленный сторонами;
    1.10 при нарушении производителем или продавцом (поставщиком) сроков, установленных в подпунктах 1.3 и 1.4 настоящего пункта, кроме случаев, когда нарушение допущено вследствие непреодолимой силы, производитель или продавец (поставщик), которому предъявлено соответствующее требование, уплачивает покупателю неустойку в размере 0,1 процента от стоимости некачественного товара, в том числе при существенном нарушении требований к качеству товара, за каждый день просрочки в удовлетворении требований покупателя, если больший размер неустойки не установлен договором, предусматривающим приобретение соответствующих товаров.

    Што машынку будзем мяняць па рэкламацыі гэта вырашана. Вось толькі як хутка гэта атрымаецца… З Менску прыбала “брыгада УХ”. Нешта спрабуюць адрамантаваць. Часта тэлефануюць свайму начальству… Гісторыя працягваецца, спадары прысяжныя засядацелі.
  • linkpost comment

    Віншаваньні, мля. [Oct. 25th, 2008|11:45 pm]
    У апошнюю нядзелю кастрычніка адзначаецца прафэсійнае сьвята - Дзень аўтамабіліста і дарожніка. Памылкова дадзенае сьвята завуць “дзень кіроўцы”. Гэтае няправільна таму, што дзень кіроўцы адзначаецца кожную пятніцу, а вось дзень аўтамабіліста і дарожніка - толькі раз у год.
    Жадаю падабраць нейкія добрыя і сардэчна-віншавальныя словы… але іх у мяне не знаходзіцца. Канешне, дзякуй за тое, што практычна кожны дзень возіце мяне да месца працы, за Ваша ўменьне рэзка тармазіць перад сьветлафорамі. Асобнае дзякуй кажу за шансон. Адмысловая падзяка за Ваше вастраслоўе і незамутнённасьць думак.
    Карацей кажучы, жадаю.
    linkpost comment

    Сральны гумар [Oct. 11th, 2008|06:05 pm]
    [mood |creative]

    Адны ад лішку часу і фантазіі ствараюць калайдэры, іншыя, усё па тым жа чыньніку, пакутуюць славесным мазгавым паносам. Шкоды ад гэтага ніякага. Зрэшты, як і карысьці. У сувязі з гэтым, прапаноўваю Вашай увазе яшчэ адну бескарысную інструкцыю. Ізноў жа, для ўзняцьця настрою ў гэты тужлівы кастрычнік.

    ІНСТРУКЦЫЯ
    па экспляатацыі унітаза бытавога аднамеснага


    Унітаз бытавы аднамесны УБА-1 (у наступным - сральнік), прызначаны для задавальненьня натуральных запатрабаваньняў чалавека любога пола і веку шляхам апаражненьня кішэчніка, мачавой бурбалкі і страўніка.
    Падрыхтоўка да працы.

    1.1 Зойдучы ў туалетны пакой, зачыніце дзьверы, калі маецца магчымасьць.
    1.2 Адкрыйце вечка і, зьняўшы сподняе, асьцярожна садзіцеся, трымаючыся правай рукой за ручку дзьвярэй, а левай накіруйце свае геніталіі так, каб яны былі перпендыкулярныя, а вочы - раўналежныя гарызантальнай плоскасьці сральніка.
    Парадак працы.

    2.1 Зрабіце глыбокі ўздых і, імкнучыся засяродзіцца на галоўным, напружцеся да лёгкай чырвані на шчоках і ўнізе жывата, з адначасовым выпінаньнем абодвух вачэй. Калі першая спроба не атрымалася, то яе неабходна паўтарыць шматкроць.
    2.2 Пасьпяховы канчатак працы павінен суправаджацца прыемнай стомленасьцю, воплескам вады і памяньшэньнем агульнай вагі цела. Зрабіце выдых.
    2.3 Левай рукой пераканайцеся, што працэс завершаны, а правай - вытрыцеся зьнізу да пояса.
    2.4 Трымаючыся за ручку дзьвярэй правай рукой, паспрабуйце ўстаць.
    2.5 Спусціце ваду і зачыніце вечка.
    2.6 Паспрабуйце ўсміхнуцца і адкрыць дзверы.
    Меры бясьпекі.

    3.1 Забараняецца карыстацца сральнікам пры зачыненым вечку і ня зьняўшы сподняга.
    3.2 Забараняецца выкарыстоўваць ёрш не па прызначэньні.
    linkpost comment

    :-) [Aug. 18th, 2008|08:47 pm]
    Андрэй Арямнаў нагадаў мне Міхаіла Еўдакімава. Вось толькі наш спартовец без барады.


    link1 comment|post comment

    Beijing 2008 [Aug. 18th, 2008|05:00 pm]
    Усяго на летняй Алімпіядзе будзе раздадзена 302 камплекта мэдаляў з украпваньнямі нефрыту. Зборнай Беларусі атрымалася заваяваць 11 мэдаляў. І толькі сёньня ў цяжкай атлетыцы Андрэй Арямнаў заваяваў залаты мэдаль!!!!!! Барысаў радуецца, астатняя Беларусь ганарыцца. 3 сусьветных рэкорда сёньня ўсталяваў наш залатаносны штангіст. Ня толькі кітайцы здольны здіўляць.

    Перамога!!!!!
    link3 comments|post comment

    (no subject) [Aug. 17th, 2008|08:03 pm]
    Думаю, можна падвесьці прамежкавыя вынікі.
    І так, 16 жьніўня Натальля Міхневіч і Надзея Астапчук заваявалі срэбра і бронзу ў штурханьні ядра. 17 жьніўня Дзевятоўскі і Ціханаў заваявалі срэбра і бронзу ў кіданьні молата. Карстэн - усяго толькі ўзяла бронзу. Штосьці бракуе нашым спартоўцам, каб стаць залатымі прызёрамі. Гэта не апраўданьне, што да нашых спартоўцаў прадузята ставяцца суддзі/арбітры/міжнародны алімпійскі камітэт. Бракуе запалу. Вось сёньня глядзеў жаночы баскетбол. Гулялі з бразільскай зборнай. І, што вы думаеце - ганебна прайгралі. Я, вядома, разумею, што вынікі гэтага матчу ні на што не ўплываюць, але ўсё роўна крыўдна. Каментатар толькі паўтараў як заведзены "з-за недахопу матывацыі".
    Тым ня менш, нашымі спартоўцамі заваявана 10 мэдалёў - 3 срэбныя і 7 бронзавых.



    22 жьніўня пляную з'ездзіць у Менск. Жадаю прыпаднесьці сабе падарунак: купіць чарапаху. Досьвед утрыманьня ў хатніх умовах ёсьць, як і ёсьць разуменьне, што чарапахі не выяўляюць прыхільнасьцяў да свайго гаспадара. А, калі пры набліжэньні як быццам радасна цягнецца на сустрэчу - азначае ўсяго толькі, што яна запомніла час кармленьня. Але - жадаю.
    Плянаў “грамадзьё”, нават, і ня ведаю, што з усяго задуманнага атрымаецца.

    Чып
    link3 comments|post comment

    made in China [Aug. 15th, 2008|07:55 pm]
    [Tags|]

    Першае срэбра, першы сусьветны рэкорд ад беларусаў! І гэта ўсё Андрэй Рыбакоў . Але кітайцы ў цяжкай атлетыке непараможныя. Яшчэ адзіная бронза ў кіданьні ядра.
    І у завяршэньні гульнявога дня - баскетбалісткі вышлі ў 1/4 play off.
    Паболей бы такіх дзейсных алімпійскіх дзён!
    linkpost comment

    (no subject) [Aug. 14th, 2008|11:48 pm]
    [Tags|]

    8.08.2008 роўна ў 8:08 вечара па кітайскім часе стартавала Алімпіяда ў Пэкіне. Уначы, усё яшчэ 8.08.2008, грузінскія войскі пачалі абстрэл Паўднёвай Асеціі.
    Алімпіяда як-то адыйшла на другі плян пасьля гэтага паведамленьня. А я чакаў Алімпіяду, бо нешта чапляе мяне ў гэтым спартовым вэрхале. Хоць я і далёкі ад спорту, і не з'яўляюся спартовым заўзятарам. А тут вайна.
    З Алімпіяды я пераключаўся на ваенныя рэпартажы. Спрабаваў разабрацца. Але чым больш спрабаваў, тым больш заблытваўся. Пры гэтым у мяне хуткасьць думак перавышала хуткасьць кручэньня турбін сучасных зьнішчальнікаў-перахопнікаў. Аднак выдраць падыходную з агульнага кругазвароту думак не атрымоўвалася.
    Тэлевізійныя рэпартажы мяне збівалі і я пераключыўся на youtube. Жадалася як-та далучыцца да пакаленьня башорга…але і тут ня ўсё проста.
    У прыпадку ісьціны паглынаў мегабайты інфармацыі. Але ў кожнага аўтара была свая праўда. Як наліха, у мяне пачаў прарэзвацца так званы “зуб мудрасьці”. Хваравіта гэта адбываецца, непрыемна, а галоўнае - незразумела навошта.
    А з усяго прачытанага/убачанага найбольш дакладна сфармуляваў мае думкі [info]adam_hlobus у сваім пасьце "Асеція"…
    Скончу ўсю гэтую пісаніну цытаваньнем братоў Стругацкіх (узята з"Пікніка на абочыне"):
    "Будзь яно ўсё праклята, бо я нічога не магу прыдумаць, акрамя гэтых яго слоў: "ШЧАСЬЦЕ ДЛЯ УСІХ, ДАРМА, І ХАЙ НІХТО НЕ СЫДЗЕ ПАКРЫЎДЖАНЫ!""
    link2 comments|post comment

    navigation
    [ viewing | most recent entries ]
    [ go | earlier ]

    Advertisement